top of page

Распачаты кансультацыі аб стварэнні дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Сейме Літвы

Анатоль Лябедзька правёў сустрэчу з Жыгімантасам Павілёнісам
Анатоль Лябедзька правёў сустрэчу з Жыгімантасам Павілёнісам

Анатоль Лябедзька правёў сустрэчу з Жыгімантасам Павілёнісам, першым намеснікам старшыні Сейма Літвы.

Папрасілі дарадцу Святланы Ціханоўскай абазначыць перспектывы супрацы з новым складам Сейма.

«У парламенце багата новых твараў. Разам з тым, ёсць парламентарыі, прысутнасць якіх у Сейме, гарантуе пераемнасць нашай працы. Адзін з іх - Жыгіс Павілёніс, дзейны старшыня групы, палітык дасведчаны, шматгранны, і з вірусам беларускасці. Ён застаецца ў пуле тых, хто працягне працу па беларускай павестцы. Абмеркавалі не толькі бягучую сітуацыю, але і першыя, магчымыя крокі супрацы з абноўленым  Сеймам. А гэта і рэзалюцыя па сітуацыі ў Беларусі, і пагадненне аб супрацы Сейма і дэмсілаў Беларусі, і супольная заява беларускіх палітычных партый і фракцый Сейма, і форум «8+100».

Як паведаміў Анатоль Лябедзька, ужо ў бліжэйшы час адбудуцца кансультацыі з лідарамі іншых фракцый Сейма Літвы.

Comments


bottom of page